10 сакавіка 2025 года ва ўстанове праходзіла раённае метадычнае аб'яднанне намеснікаў кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі па тэме "Функцыянальная адукаванасць".
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел Севярына Ірына Генадзеўна, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска, намеснікі кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі раёна.
У ходзе пасяджэння разглядаліся тэарэтычныя аспекты асноў функцыянальнай адукаванасці, пытанні фарміравання функцыянальнай адукаванасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту. Педагагічныя работнікі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні «Складнікі функцыянальнай адукаванасці», актыўна працавалі ў мікрагрупах. Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі адзначылі практыка-арыентаваны падыход да прадстаўленых матэрыялаў.
