06.03.25
Забава "Гавораць, прыйшла вясна"

Вясна - гэта чароўнае абуджэнне прыроды і чаканне цудаў.  Яе з вялікім нецярпеннем чакаюць не толькі дарослыя, але і дзеці.

6 сакавіка ў нашым дзіцячым садку прайшла яркая, радасная і запамінальная забава "Гавораць, прыйшла вясна", у якой прынялі ўдзел выхаванцы спецыяльных груп. Дзеці спявалі вясновыя песні, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, выканалі аркестр, пайгралі ў вясёлыя рухомыя гульні. Прыбраныя і вясёлыя выканалі пацешны танец "Рознакаляровыя шкельцы".

Сустрэча вясны дапамагла дзецям атрымаць зарад бадзёрасці і добры настрой.

Фотаматэрыялы