"Быць здаровым - выдатна!" пад такім дэвізам у Дзіцячым садзе № 67 г. Бабруйска прайшоў марафон "ЗЛЖ - шлях да поспеху". Запланаваныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да марафону, аб'ядналі адной мэтай педагогаў, выхаванцаў і іх бацькоў.
У рамках марафону прайшла акцыя "Збяры кветку здароўя", дзе бацькі з розных груп падзяліліся сваім стаўленнем да здаровага ладу жыцця ў іх сем'ях.
Таксама быў запушчаны чэлендж "ЗЛЖ у нашай сям'і", дзе праз фотаматэрыялы былі прадстаўлены вопыты сямейнага выхавання і далучэння не толькі дзяцей, але і дарослых да здаровага ладу жыцця на асабістым прыкладзе.Педагогі для законных прадстаўнікоў правялі анлайн кансультаванне праз бацькоўскі чат у Viber. Гэта былі буклеты, памяткі, парады на тэму ЗЛЖ.
Вынікам удзелу ў марафоне стала фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў выхаванцаў, павышэнне псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў, актыўны, сумесны ўдзел педагогаў і сем'яў выхаванцаў у мерапрыемствах.
